Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2024, 12:19

Прыйдзе сапраўдная зіма? Сіноптыкі расказалі пра надвор'е ў Беларусі на гэтым тыдні



Фота з архіва
Фота з архіва
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі на гэтым тыдні пахаладае, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Снежань прадаўжае паказваць, якой зменлівай і непастаяннай бывае зіма ў Беларусі. І калі ў пачатку месяца ў рэспубліцы ўтрымлівалася не па сезоне цёплае надвор'е, то ўжо ў бліжэйшы час тэмпературны фон будзе паступова паніжацца. Пры гэтым пік халадоў прыпадзе на бліжэйшую суботу, калі ў начныя гадзіны на пераважнай частцы тэрыторыі слупкі тэрмометраў апусцяцца да 7-12 градусаў са знакам мінус", - расказалі ў Белгідрамеце.

На працягу тыдня пад пераважным уплывам атмасферных франтоў і вільготных паветраных мас час ад часу будуць ісці ападкі: у аўторак і сераду - мокры снег, дождж, у далейшым - снег, мокры снег.

"Паводле папярэдніх даных, у суботу вобласць павышанага атмасфернага ціску стане перашкодай для франтальных раздзелаў, і ападкі спыняцца, праўда, ненадоўга. Ужо ў нядзелю атмасферныя франты зноў прынясуць у рэспубліку новыя порцыі снегу, мокрага снегу, днём месцамі з дажджом", - прагназуюць сіноптыкі.

Пры ваганнях тэмпературнага фону на працягу тыдня ў асобных раёнах чакаюцца слабыя туман і галалёд. На дарогах і тратуарах месцамі будзе слізка.

У аўторак, 10 снежня, месцамі пройдуць невялікія ападкі (снег, мокры снег, дождж). У асобных раёнах - слабыя туман, галалёд, на дарогах - месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе мінус 5 - плюс 1 градус, максімальная днём - мінус 3 - плюс 3 градусы.

У сераду, 11 снежня, месцамі па рэспубліцы чакаюцца невялікія кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 0 - мінус 6 градусаў, максімальная днём - мінус 3 - плюс 3 градусы.

У чацвер, 12 снежня, ноччу месцамі прагназуюцца невялікія ападкі, днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кароткачасовыя мокры снег, снег. У асобных раёнах могуць быць слабыя туман і галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе 0 - мінус 6 градусаў, максімальная днём - мінус 4 - плюс 3 градусы. Пахаладае.
У пятніцу, 13 снежня, ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па паўночным усходзе рэспублікі пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу - мінус 2 - мінус 9 градусаў, максімальная днём - мінус 5 - плюс 1 градус.

У суботу, 14 снежня, чакаецца пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог прагназуецца галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе мінус 7 - мінус 12 градусаў, па захадзе - мінус 3 - мінус 6 градусаў, максімальная днём - мінус 6 - плюс 1 градус.

У нядзелю, 15 снежня, ноччу месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі (снег, мокры снег, днём з дажджом). На асобных участках дарог галалёдзіца, днём месцамі слабы галалёд. Тэмпература паветра мінімальная ноччу складзе мінус 2 - мінус 9 градусаў, максімальная днём - мінус 5 - плюс 2 градусы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі