Сцяг Аўторак, 9 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2025, 12:38

Прававыя кансультацыі і стрымы з юрыстамі. У Беларусі стартаваў праект "Будзь УПраве"

Фота з архіва
Фота з архіва
4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі сёння стартаваў прававы праект "Будзь УПраве", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Ініцыятыву рэалізуюць Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, БРСМ, Савет маладых адвакатаў Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў і Беларуская натарыяльная палата.

"Праект доўгатэрміновы і прадугледжвае правядзенне ва ўсіх рэгіёнах краіны мерапрыемстваў асветнага фармату. Адкрытыя сустрэчы і бясплатныя прававыя кансультацыі для ўмацавання прававой дасведчанасці дазволяць моладзі прымаць правільныя і ўсвядомленыя рашэнні ў сваім штодзённым жыцці. Таксама запланаваны анлайн-стрымы з прадстаўнікамі юрыдычнай супольнасці, дзе моладзь зможа задаваць пытанні ў рэальным часе і атрымліваць на іх адказы. На дыялогавых пляцоўках для абмеркавання актуальных прававых пытанняў будуць разгледжаны тэмы правоў спажыўцоў, працоўных, сямейных праваадносін, пытанні адміністрацыйнай адказнасці. Першая такая пляцоўка стане прэзентацыйнай, будзе прысвечана тэме гарантый і льгот для маладых спецыялістаў і пройдзе ва ўсіх абласных цэнтрах 20 жніўня", - расказалі арганізатары.

Для большага ахопу створаны спецыяльны тэлеграм-канал "#БудьВПраве", на якім будуць публікавацца не толькі навіны праекта, але і відэаролікі, дзе эксперты праекта ў простай і даступнай форме растлумачаць часта сустракаемыя ў моладзі прававыя пытанні.

Асаблівасць ініцыятывы - фармат "моладзь для моладзі". "У рамках мерапрыемстваў удзельнікі змогуць не толькі атрымліваць інфармацыю, але і абмяркоўваць яе з равеснікамі - экспертамі ў сваёй прафесійнай сферы: маладымі юрыстамі, адвакатамі, натарыусамі і грамадскімі актывістамі", - дапоўнілі арганізатары.

Праект рэалізуецца з мэтай прыцягнення ўвагі да прававых пытанняў, павышэння прававой культуры і правасвядомасці моладзі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі