Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2024, 19:10

"Працуем, каб наблізіцца да 40 працэнтаў". Каранкевіч расказаў аб долі атамнай энергетыкі ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
26 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Віцэ-прэм'ер Беларусі Віктар Каранкевіч у Маскве на Расійскім энергетычным тыдні расказаў аб развіцці атамнай энергетыкі ў Беларусі і як яна паўплывала на іншыя галіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Віктара Каранкевіча, у 2023 годзе БелАЭС забяспечыла 28 працэнтаў ад агульнага аб'ёму спажывання электраэнергіі ў краіне. "У гэтым годзе аб'ём спажывання ўжо склаў за 9 месяцаў 12,5 млрд кВт.гадз. Гэта больш, чым за ўвесь 2023 год. Працуем такім чынам, каб наблізіцца да 40 працэнтаў забеспячэння задавальнення патрэбнасці краіны ў электрычнай энергіі (за кошт атамнай энергіі. - Заўвага БЕЛТА). Адпаведна гэта і ўдзельная вага ў аб'ёмах вытворчасці, таму што ўся патрэбнасць у электрычнай энергіі забяспечваецца ў краіне за кошт уласнай вытворчасці", - сказаў ён.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што запуск БелАЭС даў магутны імпульс для развіцця сумежных галін, аб чым сведчыць і рост спажывання электраэнергіі ў краіне. "За мінулы год быў рэкордны прырост - 2,5 млрд кВт.гадз, агульны аб'ём спажывання склаў звыш 41 млрд кВт.гадз. Сёлета за 8 месяцаў прырост спажывання электрычнай энергіі склаў 1,9 млрд кВт.гадз, дынаміка захоўваецца. Атамная станцыя забяспечвае задавальненне ўзрастаючага попыту на электрычную энергію, а таксама дала імпульс развіццю сумежных галін. Па-першае, гэта прамысловасць, энергаёмістыя вытворчасці, стварэнне новых прамысловых галін, у тым ліку пры падтрымцы Расіі - рэалізацыя імпартазамяшчальных праектаў з выпускам імпартазамяшчальнай прадукцыі, а гэта, адпаведна, умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі і Саюзнай дзяржавы. Гэта  і развіццё электратранспарту", - адзначыў ён.

Віктар Каранкевіч звярнуў увагу, што з улікам прынятых на ўзроўні Прэзідэнта Беларусі і ўрада стымулюючых мер колькасць электратранспарту ў краіне штогод расце. Асаблівая ўвага ўдзяляецца развіццю грамадскага электратранспарту беларускай вытворчасці. У двух гарадах - Барысаве і Шклове - рэалізаваны пілотны праект па замене ўсяго грамадскага транспарту на электрычны. "Такая практыка прадаўжаецца, на чарзе горад Наваполацк", - паведаміў ён.

Акрамя таго, электрычная энергія стала актыўна выкарыстоўвацца для ацяплення ў жыллёвым фондзе. "Гэта будаўніцтва новага жылля і актыўны перавод існуючага жылля на электрычную энергію", - растлумачыў ён. Таксама дзякуючы БелАЭС з'явіліся новыя навуковыя даследаванні, распрацоўкі, пашырыліся кампетэнцыі інжынернай школы.

"Беларуская атамная станцыя дала сінергетычны эфект: гэта і павышэнне энергетычнай бяспекі, устойлівае развіццё энергетычнага комплексу, а таксама развіццё кампетэнцый і ўмацаванне тэхналагічнага суверэнітэту Беларусі і Саюзнай дзяржавы ў цэлым", - дадаў віцэ-прэм'ер.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі