Сцяг Серада, 10 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 верасня 2025, 12:14

Прапаўшага ў Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста знайшлі мёртвым 

Фота з архіва РІА Навіны
Фота з архіва РІА Навіны
7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прапаўшага ў Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста знайшлі мёртвым, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.

Па стане на 09.10 пошукавыя работы ў Эльбрускім раёне завершаны.

Цела турыста з Беларусі знойдзена ў раёне вадаспаду "Тэрскол" (вышыня 2,8 тыс.м). Яго эвакуіравалі і перадалі следча-аператыўнай групе праваахоўных органаў.

Як паведамлялася, незарэгістраваны турыст з Беларусі не выходзіў на сувязь з 3 верасня.

На работы прыцягваліся 19 ратавальнікаў Эльбрускага высакагорнага прафесійнага выратавальнага атрада МНС Расіі і ратавальнікі з цэнта "Лідар".

У МНС Расіі нагадалі, што горы - месца павышанай небяспекі для жыцця і здароўя людзей. Ратавальнікі рэкамендуюць быць вельмі ўважлівымі на турыстычных маршрутах.-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі