Сцяг Субота, 2 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2026, 14:06

Пралёты авіяцыі, разведка, вучэнні. Вальфовіч расказаў аб абстаноўцы каля граніц Беларусі

16 студзеня, Любанскі раён /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч расказаў журналістам аб абстаноўцы каля граніц Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы ж бачым, што адбываецца на сумежнай тэрыторыі. Мы бачым зусім нядаўна праведзеныя амерыканцамі вучэнні на палігоне ў Пабрадзе (у Літве. - Заўвага БЕЛТА). Падраздзяленне колькасцю 900 чалавек за 15 км ад граніцы, - сказаў Аляксандр Вальфовіч. - Пралёты авіяцыі, разведка, дзеянні сіл спецыяльнага прызначэння ўздоўж нашай дзяржаўнаай граніцы".

Дзяржсакратар Савета бяспекі адзначыў, што Беларусь не праводзіць палітыку, правакуючую суседзяў да такіх дзеянняў: "Усе мерапрыемствы і вучэнні мы праводзім у глыбіні тэрыторыі нашай краіны, на аддаленых палігонах. Не правакуючы нікога і не пагражаючы нікому. Мы не павялічваем свае Узброеныя Сілы. Так, мы робім упор на якасць, утрыманне, падрыхтоўку, беражлівыя адносіны да тэхнікі".
Аляксандр Вальфовіч падкрэсліў, што Беларусь была і застаецца міралюбнай краінай, якая гатова да добрасуседскіх канструктыўных узаемаадносін і дыялогу.-0-
Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі