14 чэрвея, Мінск /Кар. БЕЛТА. Прафілактычная кампанія "Летам дзеці ў бяспецы" стартуе ў Беларусі 15 чэрвеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Галоўным упраўленні Дзяржаўтаінспекцыі МУС.
"У студзені-маі па рэспубліцы адзначана зніжэнне колькасці ДТЗ з удзелам дзяцей (з 146 да 116), загінулых (з 7 да 6) і параненых (з 152 да 119) у іх непаўналетніх. Але разам з тым толькі ў маі на тэрыторыі краіны пацярпелі 48 непаўналетніх. Перыяд пачатку летніх канікул традыцыйна характарызуецца наяўнасцю шэрага пагроз па забеспячэнні бяспекі дзяцей на дарозе. Адным з асноўных з'яўляецца павелічэнне актыўнасці перавозак дзяцей з месцаў адпачынку асабістым транспартам і ў складзе арганізаваных груп аўтобусам. Не менш важнай акалічнасцю з'яўляецца наяўнасць вялікай колькасці свабоднага часу ў дзяцей, а таксама бескантрольнасці з боку дарослых", - расказалі ў ДАІ.
У мэтах забеспячэння своечасовага ўздзеяння на пагрозы бяспецы дзяцей, павышэння эфектыўнасці работы органаў унутраных спраў па ўстараненні прычын і ўмоў дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму Дзяржаўтаінспекцыя правядзе з 15 чэрвеня па 15 жніўня рэспубліканскую прафілактычную кампанію па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх "Летам дзеці ў бяспецы".
Асноўная мэта кампаніі - шырокая інфармацыйна-растлумачальная работа аб праблемах дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прычынах і наступствах ДТЗ з удзелам дзяцей і падлеткаў, давядзенне мер прафілактыкі, звяртаючы ўвагу дарослых на неабходнасць пастаяннага кантролю за дзецьмі ў час іх знаходжання на вуліцы і захавання правіл бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў.
У гэты перыяд асноўныя намаганні ўсяго асабовага складу органаў унутраных спраў будуць накіраваны як на правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў з рознымі катэгорыямі ўдзельнікаў дарожнага руху, так і кропкавую работу ў працоўных калектывах, дзіцячых аздараўленчых і прышкольных лагерах, з бацькоўскай аўдыторыяй пры дапамозе смс-чатаў у мэсэнджарах.
Будзе ажыццёўлены дзейсны кантроль за выканеннем вадзіцелямі індывідуальнага транспарту, а таксама аўтобусаў, якія ажыццяўляюць перавозку груп дзяцей, правіл дарожнага руху і іншых патрабаванняў заканадаўства ў галіне забеспячэння бяспечнай перавозкі непаўналетніх пасажыраў.
Правядуць адпрацоўкі нерэгулюемых пешаходных пераходаў, участкаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў, на якіх існуе найбольшая рызыка ўчынення наездаў на пешаходаў і веласіпедыстаў. Пры абследаванні ўчасткаў аўтамабільных дарог і вуліц населеных пунктаў асноўную ўвагу ўдзеляць забеспячэнню "трохвугольнікаў бачнасці" ў месцах выхаду пешаходаў на праезную частку, наяўнасці абсталяваных вела-пешаходных сувязей, наяўнасці і функцыянаванню знадворнага асвятлення паблізу ўстаноў адукацыі і па маршрутах "дом-школа-дом".-0-