Фота Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валанцёрскі праект "У свеце армейскага спорту" пачынае набіраць рэспубліканскі маштаб, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік камандзіра спартыўнай роты Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь старшы лейтэнант Вадзім Белавусаў.
Праект "У свеце армейскага спорту" накіраваны на папулярызацыю спорту, здаровага ладу жыцця і патрыятычнае выхаванне выхаванцаў дзіцячых дамоў і сацыяльна-педагагічных цэнтраў.
Прадстаўнікі Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл з кожным разам стараюцца далучыць да свету армейскага спорту ўсё больш і больш дзяцей. На трэці год рэалізацыі праекта яго маштабы выйшлі за межы Мінска. Цяпер арганізатары далучаюць да спорту дзяцей з рэгіёнаў. У гэтым дапамагаюць супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Міністэрства адукацыі.
Сёння ў праект уключылі дзяцей з сем'яў Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці і Вілейскай спецыяльнай школы-інтэрната. Для іх арганізавалі турнір па кулявой стральбе з пнеўматычнага пісталета пад кіраўніцтвам армейскіх спартсменаў і прадстаўнікоў аднаго са стралковых клубаў Мінска. Ім паказалі аснашчэнне Спартыўна-стралковага комплексу імя Маршала Савецкага Саюза С.К.Цімашэнкі, а таксама арганізавалі сустрэчу са знакамітым армейскім спартсменам чатырохразовым прызёрам Алімпійскіх гульняў па стральбе Ігарам Басінскім.
Паводле слоў начальніка ўпраўлення каардынацыі дзейнасці па падтрымцы сем'яў, якія прынялі на выхаванне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Алены Міхалькевіч, праект Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь - гэта ўнікальная магчымасць далучыцца да розных відаў спорту, адкрыць для сябе новыя гарызоны. Яна адзначыла, што Нацыянальны цэнтр усынаўлення будзе ўсяляк дапамагаць у развіцці гэтага праекта.
Камандзір спартыўнай роты Спартыўнага камітэта Узброеных Сіл старшы лейтэнант Аляксандр Унуковіч дадаў, што ў перспектыве запланаваны новыя сустрэчы з дзецьмі з іншых рэгіёнаў. "Упэўнены, мы рухаемся ў патрэбным напрамку. Будзем далей актыўна развіваць армейскі спорт", - рэзюмаваў ён.-0-