Фота МНС Кабардзіна-Балкарыі
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пошукі беларускага турыста, які знік у Кабардзіна-Балкарыі, прадоўжацца 7 верасня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Кабардзіна-Балкарскай Рэспубліцы.
"Па стане на 20.15 пошукава-выратавальныя работы прыпынены. На жаль, пошукі прайшлі без вынікаў", - гаворыцца ў паведамленні. Аднаўленне пошукава-выратавальных работ запланавана на 7 верасня.
На месца прыцягваліся 22 чалавекі: ратавальнікі Эльбрускага высакагорнага прафесійнага выратавальнага атрада МНС Расіі, ратавальнікі з цэнтра "Лідар" і верталёт МІ-8 МНС Расіі.
Па наяўнай інфармацыі, 26-гадовы грамадзянін Беларусі ажыццяўляў узыходжанне без рэгістрацыі маршруту і цяпер не выходзіць на сувязь.
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі кампетэнтнымі органамі, а таксама з бацькам прапаўшага турыста. Сітуацыя знаходзіцца на асаблівым кантролі Міністэрства замежных спраў Беларусі.-0-