Фота з архіва
11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскім уладам трэба было скарыстацца запрашэннем і наведаць беларуска-расійскія вучэнні "Захад-2025", а не пачынаць істэрыю і закрываць граніцу. Такое меркаванне ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1" выказаў польскі палітык, кіраўнік партыі "Фронт" Кшыштаф Талвінскі, паведамляе БЕЛТА.
"Гэта часовае закрыццё звязана з псіхозам з-за вучэнняў "Захад-2025" на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Нагадаю, беларускі бок запрашаў польскіх наглядальнікаў на гэтыя вучэнні, таму няма неабходнасці ў гэтай паніцы. Няма неабходнасці ў выкарыстанні сённяшняй прапаганды", - сказаў Кшыштаф Талвінскі.

Ён дадаў, што ўладам Польшчы трэба было скарыстацца прапановай і ўбачыць, што ёсць на самай справе. "Але так не было. Вучэнні былі выкарыстаны як аргумент для палітычнага антыбеларускага псіхозу, каб любой цаной справакаваць у Польшчы стан пагрозы, што Беларусь нам, палякам, пагражае", - дадаў палітык.

Паводле яго слоў, усе эксперты, інстытуты, медыя працуюць на эскалацыю.-0-
Скрыншот відэа "Беларусь 1"