Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 верасня 2025, 01:32

Польшча пачала пропуск транспарту на сваю тэрыторыю пасля аднаўлення работы пунктаў пропуску 

25 верасня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Польшча ноччу 25 верасня пачала пропуск транспарту на сваю тэрыторыю пасля аднаўлення работы пунктаў пропуску на граніцы з Беларуссю, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

Беларускія пагранічнікі ў 23 гадзіны 24 верасня пачалі запускаць транспарт на тэрыторыю пункта пропуску "Брэст". Пасля неабходных працэдур афармлення аўтобусы і легкавыя аўтамабілі прайшлі на мост у чаканні ўезду на тэрыторыю Польшчы. Роўна ў гадзіну ночы з беларускага боку першыя транспартныя сродкі перасеклі дзяржаўную граніцу. Польскі бок прыняў транспарт на сваю тэрыторыю. 

У Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі Пагранічная варта Польшчы 23 верасня прыслала афіцыйнае паведамленне аб адкрыцці 25 верасня з 1.00 па беларускім часе закрытых амаль два тыдні таму пунктаў пропуску. Так, тады на мосце перад пунктам пропуску "Брэст" польскія вартавыя граніц збудавалі агароджу, выкарыстоўваючы бетонныя надаўбні, процітанкавыя "вожыкі", калючы дрот і металічныя шчыты. Днём 24 верасня польскія пагранічнікі згарнулі "калючку", пачалі прыбіраць цяжкія інжынерныя збудаванні, якія патрабуюць выкарыстання тэхнікі, пакінуўшы на мосце праз Буг толькі жалезныя шчыты. Іх дэмантаж пачалі бліжэй да гадзіны ночы 25 верасня (па беларускім часе), такім чынам адкрыўшы граніцу з Беларуссю.-0- 
Фота Віялеты Южаковай
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі