Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2025, 15:48

Платошкін назваў маразмам закрыццё Польшчай граніцы з Беларуссю 

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доктар гістарычных навук, палітолаг Мікалай Платошкін лічыць маразмам рашэнне Польшчы закрыць граніцу з Беларуссю. Такое меркаванне ён выказаў у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА. 

Гэтымі днямі Польшча цалкам закрыла граніцу з Беларуссю, нібыта асцерагаючыся беларуска-расійскіх вучэнняў. Яшчэ раней польскім бокам была згорнута ўсялякая дзейнасць на граніцы з Калінінградскай вобласцю Расіі. 

"Я не магу зразумець. Няхай, вы не любіце Лукашэнку, Пуціна - гэта ваша права. Пры чым тут жыхары прыгранічных раёнаў? Фіны таксама закрылі граніцу - цяпер ныюць мясцовыя прадпрымальнікі. Гэтым дабіліся чаго? Якая была мэта? - задаўся пытаннем Мікалай Платошкін. - Гэта усё ж такі вуліца з двухбаковым рухам. У польскіх грамадзян ёсць магілы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Чаму яны не могуць іх наведаць, у рэшце рэшт? У чым тут справа? Нейкі маразм проста".-0- 
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі