Фота Pixabay
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі праінфармавала грамадзян, якія маюць намер наведаць Малдову, аб выкананні неабходных для гэтага ўмоў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малдова дзейнічае бязвізавы рэжым узаемных паездак грамадзян, устаноўлены міжурадавым пагадненнем ад 24 снежня 2004 года. У адпаведнасці з названым дакументам, грамадзянам можа быць адмоўлена ў дазволе на ўезд без тлумачэння матываў такога рашэння", - адзначылі ў дыпламатычнай місіі.
Пры планаванні паездкі ў Рэспубліку Малдова папрасілі ўлічваць нступную інфармацыю. Згодна з законам "Аб рэжыме іншаземцаў у Рэспубліцы Малдова", уезд дазваляецца іншаземцам, калі яны адпавядаюць наступным умовам: маюць дзеючыя праязныя дакументы; прадастаўляюць дакументы, якія абгрунтоўваюць мэту ўезду, і прыводзяць доказы наяўнасці адпаведных сродкаў як на ўтрыманне ў перыяд знаходжання, так і для вяртання ў краіну паходжання або для транзіту ў іншую краіну пры наяўнасці гарантыі дазволу ўезду на яе тэрыторыю.
Акрамя таго, неабходна прадастаўленне гарантыі дазволу ўезду на тэрыторыю краіны прызначэння або выезду з тэрыторыі Рэспублікі Малдова - для іншаземцаў, якія праязджаюць транзітам.
Грамадзяне, якія ўязджаюць, не павінны ўяўляць сабой пагрозы нацыянальнай бяспецы, грамадскаму парадку, грамадскаму здароўю, і ў іх не павінна быць персанальнай адзнакі аб недазволе ўезду ў Рэспубліку Малдова.
Уезд іншаземцаў на тэрыторыю Рэспублікі Малдова можа праводзіцца праз любы пункт пропуску праз дзяржаўную граніцу, адкрыты для міжнародных зносін.
У пасольстве таксама растлумачылі, што да праязных дакументаў прад'яўляецца шэраг патрабаванняў. Так, на момант уезду іншаземца на тэрыторыю Рэспублікі Малдова тэрмін дзеяння праязнога дакумента павінен перасягаць не менш як на 3 месяцы ўстаноўленую дату выезду з тэрыторыі гэтай краіны. Праязны дакумент павінен змяшчаць не менш за дзве чыстыя старонкі і павінен быць выдадзены на працягу апошніх 10 гадоў.
Згодна з законам "Аб дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Малдова", пагранічныя паліцэйскія маюць права запытаць абгрунтаванне мэты ўезду ў гэту краіну іншаземцаў, якія абавязаны прадаставіць інфармацыю і дакументы, што пацвярджаюць мэту ўезду. У прыватнасці, для дзелавых паездак - запрашэнне з боку прадпрыемства, арганізацыі або ўстановы; дакументы, якія сведчаць пра эканамічны інтарэс (такія як даверанасць, працоўны дагавор, білеты або запрашэнні для ўдзелу ў выстаўках). Для паездак, якія ажыццяўляюцца з мэтай атрымання адукацыі або іншых відаў навучання, - дакумент аб залічэнні ў адукацыйную ўстанову або на іншыя формы навучання; студэнцкі білет або даведка аб наведванні курса. Для паездак, маючых турыстычны або прыватны характар, - пацвярджальны дакумент аб размяшчэнні ў гасцініцы, запрашэнне з боку прымаючай асобы, у якім будзе пазначаны адрас размяшчэння запрошанага; пацвярджэнне браніравання месца ў выпадку арганізаванай паездкі або любы іншы дакумент, які раскрывае праграму плануемай паездкі; зваротны білет або білет на кругавую паездку. Для паездак, якія ажыццяўляюцца ў палітычных, навуковых, культурных, спартыўных мэтах, для ўдзелу ў мерапрыемстах рэлігійнага характару або для іншых мэт, - запрашэнні, уваходныя білеты, праграмы, з указаннем па магчымасці наймення прымаючай арганізацыі і тэрміну знаходжання або любы іншы дакумент, які называе мэту наведвання.
У пасольстве таксама звярнулі ўвагу, што мінімальныя памеры сродкаў утрымання для іншаземцаў у Рэспубліцы Малдова складае 30 еўра/дзень на ўвесь названы перыяд, але не менш за 300 еўра або эквівалент у іншай замежнай валюце ў выпадку знаходжання менш за 10 дзён.-0-