8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парывісты вецер і да 23 градусаў цяпла чакаецца ў Беларусі 9 верасня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Вецер прагназуецца заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, уначы і раніцай у асобных раёнах - да 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 9-14 градусаў вышэй за нуль, удзень - 17-23 градусы.-0-
