Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 кастрычніка 2025, 18:00

Парадак на АЗС: у Беларусі створаны рэйдавыя групы для кантролю за сітуацыяй на запраўках

Фота МУС
Фота МУС
16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны рэйдавыя групы з супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі, якія будуць ажыццяўляць кантроль за парадкам і бяспекай на АЗС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МУС.

Для выканання даручэння кіраўніка дзяржавы па навядзенні парадку з транспартнымі сродкамі, якія ствараюць перашкоды для руху на аўтазаправачных станцыях, міністр унутраных спраў Іван Кубракоў правёў нараду з начальнікамі абласных УУС і ГУУС Мінгарвыканкама. Ён паставіў задачу ДАІ ажыццяўляць пастаянны кантроль за сітуацыяй, якая складваецца на АЗС, у тым ліку з выкарыстаннем рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі, і аператыўна прымаць меры рэагавання.

Па ўказанні Івана Кубракова па ўсёй краіне створаны рэйдавыя групы з супрацоўнікаў міліцыі грамадскай бяспекі для маніторынгу аб'ектаў прыдарожнага сэрвісу і забеспячэння бяспекі руху.

Акрамя таго, з кіраўніцтвам аўтазаправак праведзены прафілактычныя гутаркі аб неабходнасці выканання мер бяспекі для наведвальнікаў, а таксама размежавання дзейнасці па рэалізацыі паліва і продажы спадарожных тавараў, прадуктаў харчавання.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі