Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 красавіка 2024, 15:59

Паязды паміж Мінскам і Масквой ідуць са спазненнем 3-5 гадзін з-за ЧП у Смаленскай вобласці

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паязды паміж Беларуссю і РФ 9 красавіка курсіруюць са спазненнем 3-5 гадзін з-за разбурэння моста ў Смаленскай вобласці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.

Паводле інфармацыі ад ААТ "РЧ", поезд нумар 717 Масква - Мінск адпраўленнем са станцыі Масква-Пасажырская-Смаленская 9 красавіка ў 6.20 ідзе па Беларускай чыгунцы са спазненнем каля 5 гадзін. Арыенціровачны час прыбыцця поезда нумар 717 Масква - Вязьма - Мінск на станцыю Мінск-Пасажырскі 9 красавіка ў 18.10.

Па прычыне спазнення поезда нумар 717 поезд нумар 718 Мінск - Масква 9 красавіка адправіцца з пачатковай станцыі Мінск-Пасажырскі з арыенціровачным спазненнем 3 гадзіны (час адпраўлення поезда з Мінска плануецца ў 19.00).

Больш падрабязную інфармацыю пра графік руху паяздоў можна атрымаць у кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па нумары 105.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі