Фота з архіва
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дагавор аб стварэнні аб'яднанага рынку электраэнергіі паміж Беларуссю і Расіяй - не проста прыклад інтэграцыйнай работы, а фундамент фарміравання адзінага рынку электраэнергіі на новых прынцыпах і як асновы эканамічнай стабільнасці і энергабяспекі. Аб гэтым у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" расказаў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, паведамляе БЕЛТА.
"Дакумент быў падпісаны не проста як прыклад інтэграцыйнай работы, а як фундамент фарміравання адзінага рынку электраэнергіі на новых прынцыпах і як асновы эканамічнай стабільнасці і энергабяспекі. Адна з прычын таго, што гэты дакумент стаў магчымым і быў унесены на падпісанне, - увод у строй двух энергаблокаў БелАЭС у Астраўцы", - адзначыў Дзмітрый Мезенцаў.
Ён таксама звярнуў увагу на значныя лічбы. "36 млрд кілават-гадзін электрычнай энергіі ўжо выпрацаваны Беларускай атамнай электрастанцыяй. Толькі ў гэтым годзе - 14 млрд кВт.гадз, - сказаў ён. - Гэта дае магчымасць мяняць структуру энергабалансу Беларусі, дае магчымасць дабівацца іншага рэжыму электраспажывання дамашнімі гаспадаркамі. Гэта датычыцца кожнага без выключэння грамадзяніна рэспублікі".
Падпісанае пагаднене мае важны характар для Саюзнай дзяржавы. "Пагадненне дае магчымасць фарміраваць адзіны рынак, забяспечваць зніжэнне страт, узаемныя ператокі, фарміраваць адзіную цану. Гэта вельмі важны дакумент", - рэзюмаваў Дзмітрый Мезенцаў.-0-