Фота з архіва
27 лістапада, Бішкек /Кар. БЕЛТА/. Рашэнне прэзідэнтаў Беларусі і Расіі аб пастаўцы ракетнага комплексу "Арэшнік" будзе выканана ў тэрмін. Аб гэтым на палях саміту АДКБ у Бішкеку заявіў журналістам дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Адказваючы на пытанне журналістаў, ці едзе ў Беларусь "Арэшнік", Аляксандр Вальфовіч сказаў: "Несумненна! Бо прэзідэнты не могуць проста так прымаць рашэнне. Рашэнне нашых прэзідэнтаў - Беларусі, Расіі - не абмяркоўваецца. Таму ўсё ідзе ў планавыя тэрміны і да канца года гэта задача будзе рэалізавана ў поўным аб'ёме".
"У тым ліку аб гэтым я дакладваў зусім нядаўна кіраўніку дзяржавы. Ён усе гэтыя пытанні трымае на асабістым строгім кантролі. Не выканаць мы проста не маем права, у нас няма іншага шляху", - падкрэсліў кіраўнік дзяржсакратарыята.
Як паведамлялася БЕЛТА, 31 кастрычніка на Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў планы паставіць у снежні на баявое дзяжурства ракетны комплекс "Арэшнік".-0-