17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ліпені гэтага года ў Мінску адкрыўся першы з магазінаў "Світанак Непаседа", задуманых як альтэрнатыва сетцы "Буслік", што закрылася. Аб перспектывах і першых выніках работы новага праекта расказала начальнік аддзела тэхнічнага кантролю фабрыкі "Світанак" Алена Ждан у YouTube-праекце БЕЛТА "Па факце: рашэнні Першага".
Паводле яе слоў, праект будзе развівацца і магазіны будуць адкрывацца далей у іншых гарадах краіны. А першы з іх - гэта своеасаблівы "пробны шар, каб улічыць усе пажаданні пакупнікоў" і ацаніць эфектыўнасць работы.
"Першыя вынікі радуюць. Магазін працуе, і гандаль ідзе добра. Спадзяёмся, што праект будзе паспяховым", - сказала начальнік аддзела "Світанка".-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Ідэя заключалася ў тым, каб на адной пляцоўцы сабраць прадукцыю айчынных вытворцаў і такім чынам стварыць нацыянальны брэнд дзіцячых тавараў. "Акрамя "Світанка" так яшчэ 40 вытворцаў прадстаўляюць сваю прадукцыю. Гэта зроблена для таго, каб людзі маглі купіць там усё: цацкі, прадметы адзення, абутак, канцтавары", - растлумачыла Алена Ждан.