Фота ТАСС
10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА. Сістэма бяспекі ад Мінска да Пхеньяна можа быць створана ў Еўразіі ўзамен прасторы бяспекі ад Лісабона да Уладзівастока. Аб гэтым заявіў дырэктар Службы замежнай разведкі (СВР) Расіі Сяргей Нарышкін у інтэрв'ю часопісу "Разведчик", паведамляе ТАСС.
"У свой час мы прапаноўвалі заходнікам будаваць агульную прастору бяспекі ад Лісабона да Уладзівастока, яны гэтага не захацелі. Што ж, будзем выбудоўваць новую архітэктуру без іх. Скажам, ад Мінска да Пхеньяна", - сказаў Сяргей Нарышкін.
Ён таксама нагадаў, што летам гэтага года прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў з ініцыятывай стварэння ў Еўразіі новай сістэмы калектыўнай бяспекі ўзамен відавочна збанкрутаваўшай еўраатлантычнай мадэлі. "Сёння тэма фарміравання на Еўразійскім кантыненце контуру роўнай і непадзельнай бяспекі без ваеннай прысутнасці знешніх дзяржаў ужо трывала ўвайшла ў міжнародны дыскурс. Узнімалася яна і на палях казанскага саміту БРІКС", - дадаў кіраўнік СЗР.-0-