Дзмітрый Крутой
Навіны сюжэта
""Марафон адзінства" ў Беларусі "
28 снежня, Мазыр /Кар. БЕЛТА/. "Палессе-Арэна" ў Мазыры адразу стала адным з лепшых у Беларусі спартыўна-масавых аб'ектаў. Аб гэтым на канцэрце "Час выбраў нас" у рамках "Марафону адзінства" ў Мазыры заявіў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння адзін з самых незвычайных і атмасферных антуражаў нашага канцэрта ў рамках "Марафону адзінства". Дазвольце павіншаваць вас шчыра з ужо паўнацэнным адкрыццём "Палессе-Арэны", якая адразу стала адным з лепшых у Беларусі спартыўна-масавых аб'ектаў. Вось маладыя хлопцы і дзяўчаты тут у фае мне сказалі: "Нарэшце ў Беларусі з'явіўся свой Калізей!" Напэўна, гэта праўда", - сказаў Дзмітрый Крутой.
Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў, што гэта цудоўны навагодні падарунак, якога мазыране чакалі доўгія 16 гадоў, і чакалі недарэмна. "З іншага боку, гэта таксама прыклад нашага адзінства. У будаўніцтве комплексу ўдзельнічалі і бюджэтныя грошы ўсіх узроўняў, і дапамога нашых прадпрыемстваў неабыякавых, арганізацый і партнёраў, якім асобны дзякуй", - падкрэсліў ён.

Дзмітрый Крутой звярнуў увагу, што ў Мазыра даўнія і слаўныя спартыўныя і культурныя традыцыі. "Я заўсёды лічыў, што гораду не хапае аб'ектаў такога ўзроўню і профілю. Прадаўжайце далей рэалізоўваць сваю актыўную праграму ў гэтым напрамку", - заклікаў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-