Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 ліпеня 2021, 19:03

На ЦТ па замежнай мове 100 балаў набралі 88 абітурыентаў

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па замежнай мове набралі 88 абітурыентаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.

"На 100 балаў англійскую мову напісалі 64 чалавекі, 21 абітурыент паказаў нулявы рэзультат, нямецкую мову - 19 і 8 чалавек адпаведна. На іспыце па іспанскай мове вызначыўся 1 стабальнік, абітурыентаў з нулявым рэзультатам няма. На 100 балаў французскую мову напісалі 4 чалавекі, трое набралі нуль балаў. На ЦТ па кітайскай мове абітурыентаў, якія набралі нуль і 100 балаў, няма", - расказаў Юрый Міксюк.

Рэзультаты ЦТ ужо даступны абітурыентам у асабістых кабінетах на сайце РІКВ.

Здаваць ЦТ па замежнай мове планавалі больш за 26 тыс. чалавек. Абітурыенты мелі магчымасць прайсці іспыт па адной з 5 замежных моў: англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і кітайскай. Традыцыйна самай папулярнай застаецца англійская мова. На іспыт не прыйшлі 1508 чалавек.

Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі стартавала 16 чэрвеня. Апошні іспыт па асноўным графіку па сусветнай гісторыі (навейшы час) прайшоў сёння. Усяго на ЦТ у Беларусі зарэгістраваліся больш за 62 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі