Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 красавіка 2021, 15:07

Мы павінны выбудоўваць работу так, каб людзі знаходзілі ў нас падтрымку - Богдан

20 красавіка, Быхаў /Кар. БЕЛТА/. Мы павінны выбудоўваць сваю работу так, каб людзі знаходзілі ў нас падтрымку. Такое меркаванне выказала першы намеснік міністра аховы здароўя старшыня Беларускага саюза жанчын Алена Богдан падчас сустрэчы з актывам БСЖ Магілёўскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мінулы год быў даволі цяжкі для нас. Такая маленькая Беларусь, якая выбрала свой шлях і ідзе па ім ужо больш за чвэрць стагоддзя, падпадае пад атакі ўладных людзей. Напэўна, таму, што мы заўсёды выбіралі свой шлях, ніколі не прыслухоўваліся да чужых парад, таму, што не прадалі свае прадпрыемствы, не раздзялілі нашу краіну на часткі, таму, што мы працавітыя, - адзначыла Алена Богдан. - Нават у перыяд кавіднай інфекцыі пайшлі сваім шляхам, не спынілі вытворчасці, дазволілі дзецям скончыць школы, дазволілі выпускнікам скончыць вучобу і пачаць сваю работу".

Як адзначыла Алена Богдан, важна, каб наша краіна прадаўжала прытрымлівацца сацыяльнага курсу. "Кожны ж прымярае палітыку дзяржавы перш за ўсё на сябе. Яна накіравана ў першую чаргу на чалавека, ён сапраўды ў нашай краіне з'яўляецца вышэйшай каштоўнасцю. Беларускі саюз жанчын таксама праводзіў дыялогавыя пляцоўкі. Ганаруся тым, што 135 чалавек былі выбраны ад БСЖ дэлегатамі VI Усебеларускага народнага сходу. І сёння наша задача - заставацца такой жа моцнай, значнай і важнай грамадскай арганізацыяй".

Падчас сустрэчы абмяркоўваліся пытанні далейшага развіцця Беларускага саюза жанчын і краіны ў цэлым. Узнімалася і праблема канстытуцыйнай рэформы. "Адзін з важнейшых напрамкаў работы нашага грамадскага аб'яднання - больш сур'ёзнае ўзаемадзеянне з моладдзю. Мы робім з вамі вялікую колькасць важных і патрэбных спраў. Мы павінны аб'яднаць яшчэ большую колькасць жанчын у імкненні зрабіць наша жыццё крыху лепшым і дабрэйшым. Мы, жанчыны, - увасабленне міру, дабра і любові. І нам з вамі пад сілу дайсці да кожнай жанчыны ў кожным працоўным калектыве. Мы з вамі змаглі раскрыць свае творчыя і лідарскія якасці і павінны дапамагчы зрабіць гэта тым, хто побач. І для гэтага ёсць усе неабходныя рэзервы, - адзначыла Алена Богдан. - У нас з вамі шмат праектаў, розных акцый. Мы павінны выбудаваць работу так, каб людзі разумелі, што да нас можна звярнуцца па розных пытаннях і знайсці ў нас падтрымку і дапамогу".

Пасля сустрэчы з Аленай Богдан актыў абласной арганізацыі БСЖ наведаў Быхаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, шматдзетную сям'ю Маханёк, у якой цяпер выхоўваецца шасцёра дзяцей.

Як адзначыла старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі БСЖ, намеснік старшыні Магілёўскага гарвыканкама Ала Галушка, такія выязныя сустрэчы даюць магчымасць даведацца пра жыццё і праблемы жанчын на месцах. "Такія сустрэчы - гэта не толькі добрая традыцыя, якая падтрымліваецца ў нашай грамадскай арганізацыі, гэта магчымасць абмеркаваць і знайсці вырашэнне нейкіх праблем, вызначыць задачы на будучыню, падзяліцца планамі і ідэямі. Бо сучасная беларуская жанчына - гэта любячая маці, паспяховая ў сваёй прафесійнай і грамадскай дзейнасці. Жанчына заўсёды ў нас асацыіруецца з мірам і любоўю. Таму для нас як прадстаўніц жаночай грамадскай арганізацыі важна падтрымліваць гэта не толькі ў сваіх сем'ях, але і жыцці нашай краіны", - падзялілася Ала Галушка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі