Навіны сюжэта
"Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цяперашняя электаральная кампанія прадэманстравала, што выбаршчыкі разумеюць каштоўнасць кожнага голасу. Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся беларускі палітолаг, кіраўнік аналітычнага цэнтра ЕсооМ Сяргей Мусіенка.
"Мы сваёй інфармацыйнай кампаніяй схілілі людзей да разумення таго, што іх выбар мае значэнне. Асабліва гэта датычыцца маладых людзей, якія сапраўды сталі больш актыўнымі. Яны ўсвядомілі, што ў 1994 годзе наш Прэзідэнт быў выбраны дзякуючы пазіцыі і адказнасці іх бацькоў за свой выбар. Аляксандр Лукашэнка атрымаў уладу не ад элітнай групоўкі, а ад народа і менавіта праз выбары", - сказаў Сяргей Мусіенка.
Паводле яго слоў, у час падрыхтоўкі да электаральнай кампаніі 2025 года праведзена сур'ёзная растлумачальная работа. Прайшло шмат мерапрыемстваў да 30-годдзя інстытута прэзідэнцтва, выдаваліся кнігі, публікаваліся артыкулы. У прыватнасці, выдавецтвам "Беларусь" пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі выпушчана кніга "Сімвалы суверэннай Беларусі", аўтарам і складальнікам якой выступіў Сяргей Мусіенка.

"У сукупнасці ўсё гэта дало людзям разуменне, што ад іх голасу залежыць шмат што. Маладыя людзі адчулі сваю значнасць. У час цяперашняй электаральнай кампаніі, з аднаго боку, яны прадэманстравалі жаданне спакойна жыць і развівацца пад мірным небам, а з другога - гатоўнасць браць адказнасць за сваё рашэнне. Таму актыўнасць маладых людзей, якія ўпершыню галасуюць, была вельмі высокая", - адзначыў палітолаг.
Сяргей Мусіенка лічыць, што праводзіць такую шырокамаштабную растлумачальную работу трэба было раней. Зрэшты, тады ў дзяржавы не было прышчэпкі, аб якой гаворыць Прэзідэнт Беларусі. Яе атрымалі пасля 2020 года, зрабіўшы неабходныя высновы з тых падзей. Прычым высновы зрабілі не толькі прадстаўнікі ўлады, але і звычайныя людзі. Пераацэнка каштоўнасцей адбылася па многіх пазіцыях.
"Нельга сказаць, што мы з усім разабраліся і можна самазаспакоіцца. Але тыя працэсы, якія цяпер адбываюцца ў грамадстве, абнадзейваюць", - адзначыў палітолаг.
Адносна прэзідэнцкіх выбараў 2025 года Сяргей Мусіенка звярнуў увагу на наступнае: цяперашняя электаральная кампанія адрозніваецца ад папярэдніх. "Я ўдзельнічаў у той ці іншай меры ў выбарчых кампаніях з 1989 года. Але гэтыя выбары былі асабліва цікавымі. У тым ліку мерапрыемствамі "Марафону адзінства". У выбаршчыкаў з'явіўся інтарэс. Тым самым удалося прыцягнуць тых выбаршчыкаў, якія не адгукаліся ні на тэлебачанне, ні на прэсу", - лічыць ён.
Зрэшты, традыцыйнымі засталіся заклікі Захаду не прызнаваць вынікі выбараў у Беларусі. Палітолаг нагадаў, што шмат гадоў таму Захад крытыкаваў Беларусь, напрыклад, за адсутнасць празрыстых урнаў. "Гэты было адно з самых жорсткіх абвінавачанняў. Цяпер урны празрыстыя. Але хто гэта заўважыў?" - задаўся ён пытаннем.-0-