Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2024, 15:37

Мультыбрэндавы цэнтр продажаў і абслугоўвання беларускай тэхнікі плануюць стварыць у Іркуцкай вобласці

Фота Брэсцкага аблвыканкама
Фота Брэсцкага аблвыканкама
9 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Адзіны мультыбрэндавы цэнтр продажаў і сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі плануецца стварыць у Іркуцкай вобласці Расіі. Аб гэтым паведаміў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык па выніках дзявятага пасяджэння рабочай групы па супрацоўніцтве Беларусі і Іркуцкай вобласці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасяджэнне прайшло 9 снежня ў Іркуцку. З беларускага боку рабочую групу ўзначальвае старшыня Брэсцкага аблвыканкама Пётр Пархомчык. Бакі цесна ўзаемадзейнічаюць у сферы прамысловасці. Ёсць усе перадумовы, што гэта супрацоўніцтва будзе ўмацоўвацца. У прыватнасці, Беларусь пастаўляе тэхніку ў расійскі рэгіён. Абмяркоўваецца наступны крок. Намечана дэталёва прапрацаваць магчымасць стварэння ў Іркуцкай вобласці адзінага мультыбрэндавага цэнтра продажаў і сэрвіснага абслугоўвання беларускай тэхнікі.

"Абмяркоўвалі пытанні суправаджэння тэхнікі (сэрвіс, запчасткі), стварэння мультыбрэндавага цэнтра, які абслугоўваў бы ўсю тэхніку, якая пастаўляецца ў рэгіён (Іркуцкую вобласць. - Заўвага БЕЛТА). Абсалютна правільная мэта і задача, якую будзем вырашаць у бліжэйшы час", - расказаў Пётр Пархомчык.

Умацаванню міжрэгіянальных сувязей садзейнічае электронны гандлёвы дом "Іркуцк - Брэст". Яго функцыянаванне збяспечвае расійскі бок. "Мы ў сваю чаргу гатовы і далей садзейнічаць размяшчэнню новых кампаній на пляцоўцы электроннага гандлёвага дома, на якой ужо зарэгістравана 26 брэсцкіх прадпрыемстваў і 12 суб'ектаў гаспадарання Іркуцкай вобласці", - дадаў намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Міхаіл Бацэнка.
 
У час пасяджэння размова ішла аб кааперацыі ў галіне авіябудавання, фармацэўтыкі. Беларусь гатова нарошчваць пастаўкі прадуктаў харчавання, рэалізоўваць сумесныя праекты па перапрацоўцы дзікаросаў, лесааднаўленні. У цэнтры ўвагі Беларусі і Іркуцкай вобласці застаецца супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы - адукцыі, ахове здароўя, культуры, спорце і турызме.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі