Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2025, 14:17

Моцныя дажджы і воблачнасць. Якім будзе надвор'е ў Беларусі 19 кастрычніка

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 19 кастрычніка месцамі чакаюцца моцныя дажджы, ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе пераважна воблачнае надвор'е. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні парывісты.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад 2 да 8 градусаў цяпла, па паўночным захадзе - ад мінус 1 да плюс 1 градуса. Днём тэмпература будзе 4-10 градусаў вышэй за нуль.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі