Сцяг Панядзелак, 23 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 снежня 2024, 09:36

Мотавелазавод у гэтым годзе выпусціў больш за 35 тыс. веласіпедаў і 6 тыс. матацыклаў

Фота з архіва
Фота з архіва
23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мотавелазавод у гэтым годзе выпусціў больш за 35 тыс. веласіпедаў і звыш 6 тыс. матацыклаў. Аб гэтым расказала першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".

"Яны ўсе прададзены. Больш таго, на наступны год па матацыклах у нас ужо ёсць значна больш заказаў. Мы будзем прырастаць у аб'ёме вытворчасці, таму што гэты прадукт атрымаў другое дыханне. Больш за 50 працэнтаў ідзе на экспарт", - расказала Надзея Лазарэвіч.
Набываюць гэтыя тавары ваенныя службы, МУС, грамадзяне. "Расіяне вельмі шмат купляюць для асабістага карыстання, таму што цана прымальная. Трэба адзначыць, што гэта імпартазамяшчальны прадукт, дзе лакалізацыя па веласіпедах больш за 50 працэнтаў, па матацыкле больш за 40 працэнтаў. Будзе хутка наш рухавік і па матацыклах будзе больш за 50 працэнтаў лакалізацыі", - растлумачыла яна.

Мінскі мотавелазавод быў заснаваны ў 1945 годзе і з таго часу з'яўляецца адным з буйнейшых вытворцаў матацыклаў і веласіпедаў на тэрыторыі СНД. Завод вырабіў і прадаў больш за 60 млн веласіпедаў і звыш 7 млн матацыклаў за час свайго існавання. Прадпрыемства мае сертыфікаты адпаведнасці міжнародным стандартам якасці.-0-

*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі