15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якога надвор'я чакаць беларусам 16 студзеня, расказалі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У Беларусі 16 студзеня будзе воблачна. Уначы пераважна без ападкаў, раніцай і ўдзень у многіх раёнах пройдуць ападкі (дождж, мокры снег). Уначы і раніцай у асобных раёнах будзе туман. Месцамі чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер уначы няўстойлівы слабы, удзень заходні 4-9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 2 градусаў, удзень - 0-4 градусы са знакам плюс.-0-