Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 лютага 2020, 12:01

Мокры снег і дажджы чакаюцца ў Беларусі 25 лютага

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мокры снег і дажджы чакаюцца ў Беларусі 25 лютага, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Уначы прагназуецца пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў. Удзень будзе воблачна з праясненнямі. Раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4-9 м/с, удзень парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 5 градусаў да плюс 1, удзень - 2-8 градусаў цяпла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі