Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 мая 2022, 10:36

МНС нагадала правілы бяспекі пры моцным ветры

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нагадала правілы бяспекі пры моцным ветры, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ведамства.

У Беларусі сёння чакаецца паўночна-заходні ўмераны вецер, днём парывісты, месцамі моцны парывісты. Парывы могуць узмацняцца да 15-18 м/с.

У МНС пры моцным ветры рэкамендуюць адмовіцца ад паездак, непагоду лепш перачакаць у памяшканні. Транспарт трэба паставіць у гараж, а пры яго адсутнасці паркавацца ўдалечыні ад дрэў і слаба замацаваных канструкцый.

"Калі моцны вецер застаў вас на вуліцы, абыходзьце хісткія будынкі і дамы з няўстойлівым дахам. Пазбягайце дрэў, збудаванняў павышанай рызыкі (мастоў, эстакад, трубаправодаў, ліній электраперадачы, патэнцыяльна небяспечных прамысловых аб'ектаў). Асцерагайцеся частак канструкцый і прадметаў, якія навіслі на будынках, абарваных правадоў ліній электраперадачы, разбітага шкла", - звярнулі ўвагу ў МНС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі