Сцяг Аўторак, 17 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 снежня 2024, 10:44

МНС: ад непагоды пацярпела больш за 50 населеных пунктаў

Фота МНС
Фота МНС
17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 50 населеных пунктаў пацярпела ад моцнага ветру. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

Як расказалі ў выратавальным ведамстве, з-за праходжання моцнага ветру з парывамі да 26 м/с пацярпела 54 населеныя пункты, з іх у Брэсцкай вобласці - 34, Гомельскай - 2, Гродзенскай - 16 і Мінскай - 2. Пашкоджаны дахі 21 жылога дома, адной гаспадарчай пабудовы, аднаго аб'екта сацкультбыту і 79 сельскагаспадарчых будынкаў. Ад разбурэння кароўніка ў вёсцы Ваўчкі Слонімскага раёна загінулі пяць кароў, работнікамі МНС і гаспадаркі выратаваны 44 каровы.

Акрамя таго, зафіксавана 50 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай (24), Віцебскай (1) Гомельскай (2), Гродзенскай (19) і Мінскай (2) абласцях і ў Мінску (2). Вецер паваліў пяць навагодніх ёлак: адну ў Калінкавічах, тры ў Гродне і адну Заслаўі.

Пацярпелых няма. Работнікамі МНС і іншых арганізацый праводзіліся работы па распілоўванні і ўборцы паваленых дрэў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі