Сцяг Аўторак, 24 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 ліпеня 2014, 10:45

Міратворчая рота 103-й мабільнай брыгады прыме ўдзел у вучэннях АДКБ "Непарушнае братэрства-2014"

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асабовы склад міратворчай роты 103-й гвардзейскай асобнай мабільнай брыгады з Беларусі прыбыў на ваенна-транспартным самалёце Іл-76МД на аэрадром Кант у Кыргызстан для ўдзелу ў вучэннях Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы "Непарушнае братэрства-2014", якія пачынаюцца сёння і прадоўжацца да 1 жніўня. Аб гэтым гаворыцца ў свежым нумары афіцыйнага выдання Мінабароны Беларусі "Белорусская военная газета. Во славу Родины", паведамляе БЕЛТА.

У Кыргызстан таксама прыбылі ваеннаслужачыя з Арменіі, Казахстана, Расіі і Таджыкістана.

Як паведамлялася раней, вучэнні маюць адкрыты характар, таму ў якасці наглядальнікаў запрошаны прадстаўнікі міжнародных і рэгіянальных арганізацый. "Непарушнае братэрства-2014" плануецца правесці ў некалькі этапаў. На першым этапе кіраваць вучэннем будзе Аб'яднаны штаб АДКБ, а на другім і трэцім - Генеральны штаб Узброеных сіл Кыргызстана. Міратворчыя сілы будуць адпрацоўваць задачы ва ўмовах цяжкадаступнай горнай мясцовасці, у тым ліку па ахове важных дзяржаўных аб'ектаў, процідзеянні масавым беспарадкам і суправаджэнні гуманітарных грузаў.

З моманту падпісання кіраўнікамі дзяржаў - членаў АДКБ пагаднення аб міратворчай дзейнасці аналагічныя вучэнні праводзяцца трэці раз. Да гэтага вучэнні з міратворчымі кантынгентамі дзяржаў - членаў АДКБ праводзіліся ў 2012 годзе ў Казахстане і ў 2013 годзе ў Расіі.
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі