11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі аб'явіла аб старце прыёму заявак на рэалізацыю пілотных праектаў у сферы лічбавага развіцця для сельскай гаспадаркі з 13 студзеня, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт ведамства.
"Запрашаем да падачы заявак на ўдзел у рэалізацыі пілотных праектаў па гэтым напрамку беларускія ІТ-кампаніі, якія маюць уласныя распрацоўкі ў галіне кіравання птушкафабрыкамі, малочнатаварнымі і свінагадоўчымі комплексамі. Для ўдзелу ў адборы на рэалізацыю гэтых праектаў неабходна да 27 студзеня 2025 года ўключна падаць заяўку па ўстаноўленай форме, прыклаўшы да яе прадугледжаны пералік дакументаў", - сказалі ў Мінсувязі.
Перад фарміраваннем пакета дакументаў прапануецца ўважліва азнаёміцца з рэкамендацыямі па іх падрыхтоўцы.
Больш падрабязна з парадкам рэалізацыі пілотных праектаў можна азнаёміцца на сайце Мінсувязі, а таксама вывучыўшы палажэнне, зацверджанае ўказам ад 29 лістапада 2023 года нумар 381 "Аб лічбавым развіцці", і пастанову Мінсувязі ад 20 лютага 2024 года нумар 2 "Аб вызначэнні формы заяўкі на рэалізацыю пілотнага праекта, пераліку прыкладаемых да яе дакументаў і парадку іх падачы".-0-