Сцяг Нядзеля, 25 жніўня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2019, 09:02

Мінск можа стаць добрай пляцоўкай для міжнародных мерапрыемстваў па МУР - Шчоткіна

5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Мар'яна Шчоткіна правяла сустрэчу з пастаянным прадстаўніком ПРААН у Беларусі Аляксандрай Салаўёвай. Бакі абмеркавалі сферы ўзаемадзеяння і магчымасці пашырэння партнёрства ў галіне дасягнення МУР, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе верхняй палаты парламента.

Беларусь зацікаўлена ў развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне. "Мінск можа стаць добрай пляцоўкай для арганізацыі бу йных міжнародных мерапрыемстваў па Мэтах устойлівага развіцця. Нам цікавы вопыт іншых краін, і мы гатовы падзяліцца сваім", - адзначыла Мар'яна Шчоткіна.

У лютым 2018 года на рэгіянальным форуме ў Мінску Беларусь выступіла з ініцыятывай стварэння партнёрскай сеткі нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР. Гэта прапанова была падтрымана міжнароднай супольнасцю. Вядзецца работа над пашырэннем ініцыятывы. Да праекта ўжо праявілі цікавасць многія краіны.

Работа ў Беларусі вядзецца па чатырох асноўных напрамках: эканоміка, экалогія, сацыяльная сфера і маніторынг. Да яе актыўна прыцягваецца бізнес-супольнасць і грамадскія арганізацыі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца праектам з удзелам моладзі. Паводле слоў Мар'яны Шчоткінай, цяпер прапрацоўваецца пытанне аб стварэнні своеасаблівай лабараторыі па МУР, дзе маглі б акумуліравацца інавацыйныя тэхналогіі і праекты.

У сваю чаргу Аляксандра Салаўёва адзначыла, што такія праекты, падтрымка інавацый у цэлым уяўляюць цікавасць для ПРААН. Яна высока ацаніла праведзеную ў краіне работу. "Беларусь у многім з'яўляецца чэмпіёнам у пытаннях дасягнення мэт - па вопыце, выбранай мадэлі і тым, як нацыяналізаваны адпаведныя індыкатары. У вашай краіне ёсць шмат лакальных ідэй і праектаў, якія могуць быць карысныя для іншых краін", - падкрэсліла пастаянны прадстаўнік ПРААН.

У 2019 годзе Беларусь і ПРААН павінны пачаць распрацоўку новай краінавай праграмы на 2021-2025 гады. "Хацелася б, каб яна была ўвязана з нацыянальнай стратэгіяй устойлівага развіцця і той работай, якую вы праводзіце ў галіне МУР", - дадала Аляксандра Салаўёва.

У час сустрэчы бакі таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў рамках Нацыянальнага плана дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі.

Акрамя таго, размова ішла аб запушчанай аргкамітэтам "ЭКСПА-2020" глабальнай праграме лепшых практык "Маленькія крокі, вялікія дасягненні: рашэнні для ўстойлівага выніку". Гэта платформа для праектаў, якія дэманструюць механізмы вырашэння найбольш складаных глабальных выклікаў простымі, але эфектыўнымі метадамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі