Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 кастрычніка 2021, 10:08

Мінпрыроды прапануе абмеркаваць змяненні ў закон аб ахове навакольнага асяроддзя

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На грамадскае абмеркаванне вынесены праект закона "Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь "Аб ахове навакольнага асяроддзя", паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Законапраект падрыхтаваны з улікам правапрымяняльнай практыкі ў сувязі з неабходнасцю комплекснай карэкціроўкі закона аб ахове навакольнага асяроддзя. У прыватнасці, прадугледжваецца выкладанне закона ў новай рэдакцыі; выключэнне з яго неэфектыўных норм, якія маюць неадназначнае тлумачэнне, прабелаў у прававым рэгуляванні; устараненне ўнутраных супярэчнасцей паміж нормамі; прывядзенне норм у адпаведнасць з іншымі заканадаўчымі актамі і міжнароднымі дагаваромі Беларусі.

Арганізатар грамадскага абмеркавання - Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з 21 па 31 кастрычніка ўключна на электронны адрас: an_work@minpriroda.gov.by.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі