Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 снежня 2024, 11:57

Міністры фінансаў Беларусі і Расіі ўшанавалі памяць герояў ВАВ ля Вечнага агню ў Гомелі

Фота з архіва
Фота з архіва
9 снежня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Міністры фінансаў Беларусі і Расіі Юрый Селіверстаў і Антон Сілуанаў у Гомелі ўшанавалі памяць герояў Вялікай Айчыннай вайны на мемарыяле ля Вечнага агню перад пачаткам міжнароднай канферэнцыі па кіраванні дзяржаўнымі фінансамі, якая праходзіць у абласным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Каля мемарыяла на плошчы Працы ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі ўспомнілі бяспрыкладны подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, выказалі шчырую ўдзячнасць за заваяваныя мірнае неба, свабоду і незалежнасць. Да брацкай магілы савецкіх воінаў і падпольшчыкаў ляглі кветкі і вянкі. Памяць герояў ушанавалі мінутай маўчання.

Міжнародная канферэнцыя па кіраванні дзяржаўнымі фінансамі праходзіць у Гомелі 9-10 снежня. У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі пяці краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі