Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 кастрычніка 2025, 16:59

Міністр адукацыі не бачыць неабходнасці глабальных змяненняў у арганізацыі школьнага харчавання

Фота з архіва
Фота з архіва
23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У арганізацыі школьнага харчавання няма неабходнасці праводзіць нейкія глабальныя змяненні. Такое меркаванне выказаў журналістам міністр адукацыі Андрэй Іванец па выніках нарады Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раней кантралюючыя органы дакладвалі кіраўніку дзяржавы, што ў сістэме арганізацыі школьнага харчавання ёсць пэўныя недахопы, ёсць прэтэнзіі да якасці страў і работы персаналу сталовых, камбінатаў школьнага харчавання. У сувязі з чым Прэзідэнт ставіў задачу адказным службовым асобам узмацніць кантроль у гэтай сферы.

Паводле слоў міністра, у апошнія гады праведзена сур'ёзная работа па ўдасканаленні падыходаў да арганізацыі школьнага харчавання. У прыватнасці, пашыраны пералік дазволеных страў, так званых тэхналагічных карт, праведзена мадэрнізацыя харчовых блокаў, сталовых, зроблены крокі па ўкамплектаванні прафесійнымі кадрамі (каля 1,5 тыс. повараў у мінулым годзе павысілі кваліфікацыю). "Школьнікі маюць магчымасць атрымаць нават тыя стравы, якія раней немагчыма было ўявіць у школьных сталовых", - заўважыў міністр. Практычна кожная трэцяя школа атрымала за апошнія два гады мадэрнізаваны харчаблок.

На пытанне, ці варта чакаць у бліжэйшы час нейкіх глабальных змяненняў у арганізацыі школьнага харчавання, Андрэй Іванец адказаў адмоўна.

Ён звярнуў увагу, што харчаваннем забяспечваецца больш за мільён школьнікаў, з іх каля 750 тыс. кормяцца за кошт сродкаў бюджэту. Зразумела, дагадзіць усім і кожнаму не ўяўляецца магчымым. Нават у рамках адной сям'і дзеці могуць мець розныя перавагі ў ежы, не гаворачы ўжо аб вялікіх калектывах. Таму нейкая колькасць адходаў у школьных сталовых дапускаецца, але ў цэлым яна павінна зніжацца за кошт паляпшэння якасці і разнастайнасці страў. Над гэтым, як адзначыў міністр, яшчэ трэба будзе папрацаваць.

На ўдакладняючае пытанне, як, не змяняючы арганізацыйную структуру школьнага харчавання, узмацніць кантроль за гэтай сферай, Андрэй Іванец сказаў: "Прэзідэнт даў нам даручэнне, "дамашняе заданне". І міністр адукацыі ідзе яго выконваць. Калі выканае, даложыць кіраўніку дзяржавы і потым усё раскажа".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі