Фота з архіва
18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Змяненні ў закон "Аб дарожным руху" дадуць магчымасць навучэнцам каледжаў ужо з другога курса прымаць удзел у пасяўной і ўборачнай кампаніях. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі - начальнік упраўлення прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Аляксандра Пятрова.
"Рэалізацыя змяненняў у закон "Аб дарожным руху" дасць магчымасць навучэнцам каледжаў, што рэалізуюць праграмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі, ужо з другога курса прымаць удзел у перыяд масавых палявых работ у пасяўной і ўборачнай кампаніях, а таксама за год да заканчэння ўстановы адукацыі ў перыяд вытворчай практыкі атрымаць права кіравання колавымі трактарамі і самаходнымі машынамі з рухавіком магутнасцю ад 25,7 да 110,3 кілават, што дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць праходжання вытворчай практыкі навучэнцаў у сельскагаспадарчых арганізацыях і будзе садзейнічаць узмацненню практыкаарыентаванасці адукацыйных праграм", - сказала Аляксандра Пятрова.
Дырэктар Глыбоцкага дзяржаўнага каледжа Васіль Любоза адзначыў, што гэтыя змяненні паўплываюць і на матывацыю моладзі. "Змяненні дадуць магчымасць навучэнцам, якія не дасягнулі васямнаццацігадовага ўзросту, атрымліваць права кіравання самаходнымі машынамі сельгаспрызначэння, а таксама колавымі трактарамі з рухавіком магутнасцю да 110,3 кілавата, напрыклад, "Беларус-1221". Гэта дасць магчымасць больш актыўна прыцягваць навучэнцаў каледжаў сельскагаспадарчага профілю да пасяўных і ўборачных работ, а таксама павысіць матывацыю навучэнцаў і іх зацікаўленасць у выніках навучання", - падкрэсліў ён.-0-