Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лютага 2022, 09:00

Мінадукацыі: заканчэнне навучальнага года 31 жніўня не паўплывае на тэрміны канікулаў

16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заканчэнне навучальнага года 31 жніўня не паўплывае на тэрміны канікулаў, паведаміла начальнік упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Каржова ў эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Вядома, ніяк не паўплывае", - сказала Ірына Каржова, адказваючы на пытанне, ці паўплывае заканчэнне навучальнага года 31 жніўня на тэрміны канікулаў і ў цэлым на навучальны працэс.

Начальнік упраўлення растлумачыла, што да паправак у Кодэкс аб адукацыі навучальны год прадаўжаўся з 1 верасня па 31 мая. "Няхай летам няма вучэбных заняткаў, але ж школы не закрываюцца, настаўнікі прадаўжаюць працаваць, падчас летніх канікулаў працуюць школьныя лагеры, праводзяцца мерапрыемствы з вучнямі, таму тое, што адбываецца на месцах, узаконілі. Працягласць канікулаў з 1 верасня па 31 мая змяняцца не будзе. Па-ранейшаму застаюцца асеннія, зімнія і вясеннія канікулы, тэрміны якіх штогод вызначаюцца Міністэрствам адукацыі", - сказала яна.

Ірына Каржова падкрэсліла: у летнія месяцы навучанне дзяцей не плануецца. Гэта канікулы, падчас якіх дзеці павінны адпачываць.

Што датычыцца вучняў 9-х і 11-х класаў, то вучэбныя заняткі для іх будуць завяршацца 25 мая. "Мы пакінулі час, каб дзеці маглі падрыхтавацца да выпускных экзаменаў", - адзначыла начальнік упраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі