Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2022, 16:25

Мінадукацыі: усе льготы для шматдзетных сем'яў захаваюцца

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе льготы для дзяцей са шматдзетных сем'яў захаваюць у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі "Дзяржаўная падтрымка шматдзетных і маладых сем'яў у Беларусі. Ільготы і сацыяльныя гарантыі ў 2022 годзе" расказала галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Алена Сімакова, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Традыцыйна ў сістэме адукацыі ў шматдзетных сем'яў ёсць ільготы па аплаце за харчаванне дзяцей як у дашкольных установах, так і ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Акрамя таго, існуе льгота па зніжэнні платы за карыстанне падручнікамі на 50 працэнтаў", - нагадала галоўны спецыяліст.

Гаворачы аб змяненнях у новай рэдакцыі Кодэкса аб адукацыі, яна адзначыла, што асноўныя льготы для шматдзетных сем'яў захаваюцца. Будуць уносіцца змяненні толькі ў самі пастановы ўрада, якія рэгулююць парадак арганізацыі харчавання і парадак аплаты бацькамі гэтага харчавання. Таксама плануецца зрабіць універсальнымі льготы па аплаце харчавання на розных узроўнях адукацыі (дашкольная, агульная сярэдняя), паколькі цяпер яны маюць пэўныя асаблівасці.

"З улікам таго, што з 1 студзеня 2022 года былі ўнесены змяненні ва ўказы і пастановы па прадастаўленні сямейнага капіталу, шматдзетныя сем'і могуць выкарыстоўваць гэты капітал для атрымання на платнай аснове вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі як у дзяржаўных установах адукацыі, так і ва ўстановах адукацыі спажывецкай кааперацыі і Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі", - растлумачыла Алена Сімакова.

Яна заявіла, што правілы па выкарыстанні сродкаў з сямейнага капіталу на адукацыю членамі шматдзетных сем'яў пасля дасягнення 18 гадоў не змяніліся. "Можна будзе накіраваць гэтыя сродкі на атрыманне адукацыі ў любую ўстанову. У тым ліку і ў прыватныя ВНУ", - рэзюмавала галоўны спецыяліст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі