Фота з архіва
5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Міністэрстве адукацыі Беларусі падвялі вынікі ўступнай кампаніі-2025 у ВНУ, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу ведамства.
"У бягучым годзе вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны папоўняцца 48 тыс. таленавітых студэнтаў. Гэта не проста лічба, а асобы заўтрашняга дня: будучыя вучоныя, урачы, IT-інаватары, эканамісты і творцы культуры. З іх больш за 6,8 тыс. адораных і матываваных людзей", - расказалі ў міністэрстве.
У ВНУ паступілі каля 4,5 тыс. медалістаў, 272 пераможцы і прызёры рэспубліканскіх алімпіяд, больш за 1,6 тыс. уладальнікаў чырвоных дыпломаў каледжаў. Часцей за ўсё медалісты выбіралі БДУ, БДУІР, БДМУ, БДЭУ, БНТУ. У топ-5 ВНУ сярод алімпіяднікаў і пераможцаў творчых конкурсаў увайшлі БДУ, ВДМУ, БДУІР, БДМУ і БДУКМ, сярод уладальнікаў чырвоных дыпломаў каледжаў - БДЭУ, БДУІР, ГрДУ імя Я. Купалы, БДАМ, БДПУ імя М.Танка.
Таксама ў міністэрстве нагадалі, што абітурыенты могуць падаваць дакументы на ўзровень ССА па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі на бюджэт па 6 жніўня, на платнае - па 14 жніўня. Падача дакументаў на ўзровень ПТН па конкурсе сярэдняга бала дакумента аб адукацыі прадоўжыцца па 23 жніўня. Пасля каледжа можна паступіць у ВНУ без ЦТ і са скарочаным тэрмінам навучання.-0-