Фота з архіва
22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 23 кастрычніка пачынаецца адпраўка ў войскі грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Мінабароны Беларусі.
У першы дзень у войскі будзе накіравана каля 1 тыс. прызыўнікоў, якія папоўняць рады сіл спецыяльных аперацый, Мінскай ваеннай камендатуры, 72-га гвардзейскага Аб'яднанага вучэбнага цэнтра і 361-й базы аховы і абслугоўвання. Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Рэспублікі Беларусь у красавіку-маі плануецца накіраваць амаль 10 тыс. чалавек. Акрамя таго, для праходжання службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд плануецца накіраваць каля 500 чалавек.
Цырымонія прыняцця ваеннай прысягі пройдзе 22 лістапада.
Звальненне ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, будзе праведзена ў адпаведнасці з заканадаўствам - у кастрычніку-лістападзе.-0-