8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства абароны адказала на электронны зварот групы замежных грамадзян, якія з'яўляюцца членамі Еўрапарламента. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале ведамства, паведамляе БЕЛТА.
"Народ Беларусі зрабіў свой выбар - гэта выбар больш як 80 працэнтаў беларусаў. Раім вам паважаць яго і ўстрымацца ад умяшання ва ўнутраныя справы Беларусі, сканцэнтраваўшы ўвагу на вырашэнні ўнутраных праблем у сваіх дзяржавах", - гаворыцца ў паведамленні.
У Мінабароны адзначылі, што спробы асобных членаў Еўрапарламента гаварыць ад імя народа Беларусі выглядаюць недарэчна і непераканаўча. "Армія заўсёды была і будзе непадзельнай часткай беларускага народа, народа, які не прымае навязвання яму волі звонку, - падкрэслілі ў ведамстве. - Узброеныя Сілы Беларусі дастатковую колькасць разоў заяўлялі аб сваёй рашучасці і гатоўнасці абараніць, як і належыць, тэрытарыяльную цэласнасць, суверэнітэт і канстытуцыйны лад краіны. У сувязі з гэтым ваеннае ведамства не бачыць сэнсу дадаткова тлумачыць сваю пазіцыю асобным замежным грамадзянам".-0-
