7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 7 верасня ў ходзе чарговага этапу праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл у вышэйшую ступень баявой гатоўнасці прыводзяцца 1868-я артылерыйская база ўзбраення, 969-я база рэзерву танкаў і 3620-я артылерыйская база ўзбраення. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Мерапрыемствы праверкі ўключаюць прызыў ваеннаабавязаных з запасу і баявое зладжванне падраздзяленняў.
Завершыцца праверка ўдзелам воінскіх часцей у камандна-штабным вучэнні з органамі ваеннага кіравання, воінскімі часцямі і арганізацыямі тэхнічнага забеспячэння.-0-
