Валерый Равенка. Скрыншот відэа
19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная сістэма кантролю над узбраеннямі пачынае дэградаваць. Аб гэтым заявіў начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Валерый Равенка ў час збору з афіцэрамі, адказнымі за рэалізацыю ў злучэннях, воінскіх часцях і арганізацыях Узброеных Сіл Беларусі міжнародных дагавораў у галіне кантролю над узбраеннямі, паведамілі БЕЛТА ў Мінабароны.
Валерый Равенка адзначыў, што Беларусь адказна падыходзіць да пытанняў забеспячэння бяспекі і кантролю над узбраеннямі. "У нашай дзяржаве створана адпаведная сістэма. Арганізуе работу гэтай сістэмы Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва. У злучэннях, воінскіх часцях і органах ваеннага кіравання гэтыя абавязкі ўскладзены на адпаведных службовых асоб", - падкрэсліў памочнік міністра абароны.
Прадстаўнік Міністэрства абароны звярнуў увагу на тое, што сістэма кантролю над узбраеннямі пачынае дэградаваць. Нягледзячы на гэта, Беларусь прадаўжае выконваць свае абавязкі па забеспячэнні міру і бяспекі. "Усе дзяржавы Заходняй Еўропы прыпынілі дзеянне Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Абмежаванае функцыянаванне ідзе па Дагаворы па адкрытым небе і Венскім дакуменце па павелічэнні мер даверу і бяспекі", - адзначыў Валерый Равенка.
Ён расказаў, што нягледзячы на намаганні Беларусі па наладжванні ўзаемаадносін з суседнімі краінамі, асобныя дзяржавы ігнаруюць сустрэчныя крокі. "Мы не бачым мер у адказ, не бачым нават імкнення або жадання наладзіць супрацоўніцтва з намі. Напрыклад, Польшча на наш неаднаразовы зварот па наладжванні канструктыўнага дыялогу не адказвае. Хоць у нас ёсць пытанні да польскага боку, у прыватнасці дэкларуемае ўзмацненне дзяржаўнай граніцы", - дадаў памочнік міністра абароны.
Начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва адзначыў, што нягледзячы ні на што беларускі бок прыкладзе ўсе намаганні дзеля агульнага міру. "Калі сказаць аб агульнай мэце, мы рыхтуем кадры для далейшай работы па развіцці пытанняў кантролю над узбраеннямі і забеспячэння бяспекі. На сённяшні дзень гэтыя працэсы актыўна адбываюцца ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Акрамя таго, ёсць ініцыятыва Казахстана ў рамках ШАС па фарміраванні новай сістэмы кантролю над узбраеннямі. Ёсць ініцыятыва Беларусі, якая прапануе зрабіць сістэму забеспячэння бяспекі не толькі еўрапейскай, але і еўразійскай. Гэта значыць, наперадзе нас чакаюць мерапрыемствы па развіцці нарматыўна-прававой базы і міжнароднай базы па фарміраванні новай канцэпцыі, новай структуры бяспекі. Пытанні кантролю над узбраеннямі былі, ёсць і застануцца вельмі актуальнымі", - рэзюмаваў Валерый Равенка.-0-