Фота Нацыянальнага кадастравага агенцтва
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землі гісторыка-культурнага прызначэння з'яўляюцца тэрытарыяльнымі адзінкамі і падлягаюць рэгістрацыі і ўліку ў адзіным рэестры адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак. Вынікам маштабных работ Нацыянальнага кадастравага агенцтва і гарадскіх, раённых і абласных выканкамаў стала напаўненне рэестра АТА і ТА тэкставай інфармацыяй і межамі зямель гісторыка-культурнага прызначэння, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным кадастравым агенцтве.
"У 2022-м была створана і апрабавана методыка першапачатковага фарміравання меж зямель гісторыка-культурнага прызначэння на выбраныя тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей у сістэматычным рэжыме, - расказалі ў кадастравым агенцтве. - У 2023-м паэтапна створаны межы зямель гісторыка-культурнага прызначэння на тэрыторыі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, Мінска. Адпаведная інфармацыя візуалізавана ў рэестры АТА і ТА і на публічнай кадастравай карце. Нарэшце, у гэтым годзе завершаны работы па стварэнні меж зямель гісторыка-культурнага прызначэння на тэрыторыі Віцебскай, Гомельскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей".
Такім чынам, з лістапада 2024 года землі гісторыка-культурнага прызначэння ўнесены ў рэестр АТА і ТА і адлюстраваны на публічнай кадастравай карце Беларусі. Згодна з данымі карты, найбольшая колькасць зямель гісторыка-культурнага прызначэння размешчана ў Магілёўскай вобласці, дзе такіх 1048, следам Віцебская вобласць (938), Гомельская (863), Брэсцкая (723), Гродзенская (703), Мінская (657) і Мінск (383). Усяго ж зямель пад гісторыка-культурнай каштоўнасцю ў рэспубліцы налічваецца 5315.
Як растлумачылі ў Нацыянальным кадастравым агенцтве, адным з важнейшых вынікаў праекта па стварэнні меж зямель гісторыка-культурнага прызначэння і ўліку іх у зямельным кадастры з'яўляецца магчымасць выкарыстання аднастайных дакладных звестак аб найменні і размяшчэнні зямель гісторыка-культурнага прызначэння ва ўсіх інфармацыйных рэсурсах нашай краіны, у тым ліку ў мэтах недапушчэння страты багатай гістарычнай і культурнай спадчыны.
Дакладныя і публічныя даныя аб межах зямель гісторыка-культурнага прызначэння - аснова і базіс для рэалізацыі ахоўных мерапрыемстваў, дакладнай візуалізацыі меж абмежаванняў правоў на зямельныя ўчасткі і землі пад нерухомымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі, а таксама своечасовага і якаснага інфармацыйнага забеспячэння выканання заканадаўства ў галіне аховы гісторыка-культурнай спадчыны. Для карыстальнікаў публічнай кадастравай карты гэта яшчэ адна магчымасць азнаёміцца з тэрыторыямі, якія маюць важнае гістарычнае і культурнае значэнне.-0-