Фота з архіва
9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі 10 верасня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы, днём па захадзе ў асобных раёнах - узмацненне ветру з парывамі 15-18 м/с. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 4-9 м/с, днём з парывамі да 14 м/с, па захадзе ў асобных раёнах з парывамі 15-18 м/с.
Тэмпература паветра ноччу складзе 10-16 градусаў цяпла. Днём будзе 22-28 градусаў вышэй за нуль.-0-