Сцяг Нядзеля, 28 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 снежня 2011, 15:56

Мадэрнізацыя беларускіх Узброеных Сіл адпавядае інтарэсам баяздольнасці Саюзнай дзяржавы

28 снежня, Баранавічы /Віталь Пятровіч - БЕЛТА/. Мадэрнізацыя беларускіх Узброеных Сіл адпавядае інтарэсам баяздольнасці Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў сёння на цырымоніі прыняцця зенітна-ракетнага комплексу (ЗРК) "Тор-М2" на ўзбраенне 120-й зенітнай брыгады ў Баранавічах намеснік міністра абароны па ўзбраенню генерал-маёр Іван Дырман, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Тор-М2" - грозная сучасная зброя, якая значна пашырыць баявыя магчымасці беларускіх ВПС і войскаў ППА", - адзначыў намеснік міністра. Паводле яго слоў, паступленне новых ЗРК адбылося ў адпаведнасці з планам мадэрнізацыі Узброеных Сіл Беларусі.

"Апошнім часам мы дасягнулі значных вынікаў у развіцці мадэрнізацыі нашых Узброеных Сіл, у тым ліку часцей разведкі, радыёлакацыйных часцей, сіл ППА", - сказаў генерал-маёр. Ён таксама дадаў, што цяпер удзяляецца вялікая ўвага развіццю беспілотных авіяцыйных комплексаў.

"У сучаснай міжнароднай абстаноўцы, калі па ўсім свеце ліецца кроў, як ніколі стала актуальным пытанне падтрымання баяздольнасці Узброеных Сіл", - рэзюмаваў Іван Дырман.

Прыбыўшая батарэя ЗРК "Тор-М2" - першая з дзвюх батарэй дывізіёна, якія з 2012 года будзе стаяць на ўзбраенні сіл ППА і ВПС Беларусі. У адпаведнасці з існуючымі дамоўленасцямі ў Беларусь прыбылі комплексы той жа мадыфікацыі, што знаходзяцца на ўзбраенні ў Расіі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі