Ігар Луцкі
4 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце на пасяджэнні дэпутатаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню вобласці выбралі членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання. У рэгіёне зрабілі стаўку на аўтарытэтных людзей, прафесіяналаў сваёй справы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Брэсцкую вобласць у Савеце Рэспублікі прадставяць восем чалавек. Імі сталі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Луцкі, старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Брылевіч, генеральны дырэктар РУВП "Граніт" Эдуард Гаўрылковіч, галоўны ўрач Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы Аляксандр Карпіцкі, генеральны дырэктар Брэсцкага абласнога ўнітарнага прадпрыемства "Упраўленне ЖКГ" Аляксандр Максімчук, дырэктар ААТ "Жураўлінае" Пружанскага раёна Аляксандр Пішч, дырэктар Бярозаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна Ігнацюк і дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" Аляксандр Каркатадзэ.
"Самае важнае - чуць людзей, вырашаць іх праблемы, быць блізкімі да людзей. Галоўнае, што ў нас ёсць, - наш народ. Калі мы ўсе разам будзем ісці да адной мэты (а наша мэта - суверэнная і незалежная Беларусь), то, вядома, захаваем нашу дзяржаву, - сказаў Ігар Луцкі. - Будзем рабіць усё, каб і дабрабыт людзей рос, і яны заўсёды былі абаронены. Самы галоўны прынцып, якім я кіруюся ў прафесійнай сферы, - кампетэнтнасць, а ў звычайных адносінах - справядлівасць".
Старшыня Брэсцкага аблвыканкама Юрый Шулейка падкрэсліў, што паўднёва-заходні рэгіён у Савеце Рэспублікі прадставяць дастойныя людзі. Яны адбыліся як вялікія прафесіяналы, працуюць у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, ахове здароўя, адукацыі і іншых сферах. "У гэтых людзей свае падыходы. З жыццёвага і практычнага вопыту яны ў далейшым будуць дапамагаць нашай дзяржаве ісці правільным шляхам", - падкрэсліў кіраўнік Брэсцкай вобласці.-0-