Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 студзеня 2022, 12:25

Лук'янаў: моладзь ініцыятыўная, і важна, каб яе голас быў пачуты

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моладзь ініцыятыўная, і важна, каб яе голас быў пачуты, заявіў журналістам першы сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Аляксандр Лук'янаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час абмеркавання праекта абноўленай Канстытуцыі пад эгідай БРСМ у рэгіёнах краіны адбудзецца больш за 860 тэматычных дыялогаў з удзелам амаль 26,5 тыс. чалавек, - сказаў Аляксандр Лук'янаў. - Працуе адкрытая анлайн-прыёмная, куды штодзённа паступаюць звароты маладых грамадзян, якіх цікавяць пытанні захавання гістарычнай памяці, традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Моладзь ініцыятыўная, і для яе важна, каб яе голас быў пачуты. Гэта гістарычны шанц для нашых маладых людзей прыняць асабісты ўдзел у будаўніцтве будучыні нашай краіны".

Абласныя дыскусіі запланаваны на 10 студзеня ў Брэсце, 11 студзеня - Віцебску, 12 студзеня - Гомелі і Магілёве, 13 студзеня - Гродне, 14 студзеня - у сталіцы і Мінскім раёне. Гомельская абласная арганізацыя традыцыйна падрыхтавала для моладзі дзелавую інтэрактыўную гульню "Азбука грамадзяніна 3.0", накіраваную на павышэнне электаральнай актыўнасці юнакоў і дзяўчат, якая будзе прэзентавана ў час работы маладзёжнай абласной дыскусійнай пляцоўкі 12 студзеня. Акрамя таго, на сайце brsm.by працуе анлайн-прыёмная. Праз яе любы грамадзянін нашай краіны можа ўнесці прапановы па праекце змяненняў і дапаўненняў у Асноўны закон. Саюз моладзі акумулюе ўсе прапановы, што паступілі, і ва ўстаноўленым парадку накіруе ў НЦПІ.

Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сёння пачаў серыю адкрытых дыялогаў "Сіла закона", галоўная задача якіх - шырокае абмеркаванне моладдзю праекта змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Вельмі сімвалічна, што першая маштабная маладзёжная дыскусійная пляцоўка БРСМ стартавала ў Канстытуцыйным судзе - дзяржаўным органе, прызначаным ахоўваць Асноўны закон краіны. Мерапрыемства праходзіць у змешаным фармаце - афлайн і анлайн (з падключэннем абласцей і Мінска). Актуальная дыскусія аб'яднала каля 200 чалавек: моладзь, актыў БРСМ, кіраўнікоў маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў і экспертаў - прадстаўнікоў Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі, дэпутацкага корпуса.

"Глыбока сімвалічна, што менавіта ў Канстытуцыйным судзе мы пачынаем серыю дыскусійных пляцовак. На сувязі сёння ўсе рэгіёны нашай краіны, гэта больш за 200 маладых людзей: прадстаўнікі БРСМ, маладзёжных парламентаў, маладзёжнага крыла БСЖ - уся актыўная моладзь, якая сёння гатова канструктыўна ўключыцца ў абмеркаванне абноўленай Канстытуцыі", - дадаў першы сакратар ЦК БРСМ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі