10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якая цяпер сітуацыя каля пункта пропуску "Брэст" - адзінага адкрытага для пасажырскага транспарту на беларуска-польскай граніцы, расказалі ў эфіры СТБ.
Адна з тых, хто чакае выезду, прызналася, што закрыццё Польшчай граніц стала для яе поўнай нечаканасцю. Жанчына сказала, што пералёт павінен быў адбыцца 13 верасня. З дому планавала выехаць 12-га, прыехаць у аэрапорт і паляцець. Аднак учора ўвечары даведалася пра закрыццё граніц і ў спешцы стала збірацца, заказваць білет на аўтобус.
Вадзіцель асабістага аўтамабіля выказала сумненне, што паспее праехаць цераз граніцу да таго моманту, як яе закрыюць. "Я думаю, што не паспею. Я нават не спадзяюся, што цяпер праеду. 100 працэнтаў - не праеду да 11-га", - сказала яна, дадаўшы, што прынятае польскім бокам рашэнне мае пад сабой палітычныя падставы.
На фоне навін аб прыпыненні польскім бокам работы пунктаў пропуску асобныя перавозчыкі заявілі аб адмене міжнародных рэйсаў. Перавозчыкі вярнулі грошы за адмененыя рэйсы і прадаўжаюць трымаць руку на пульсе, каб аператыўна інфармаваць сваіх пасажыраў.
На момант здымак сюжэту, паводле даных ДПК, у электроннай чарзе было зарэгістравана 1310 аўтамабіляў. Выезду чакалі каля 30 аўтобусаў. Зрэшты, раніцай іх было ўсяго 11.
У апошні месяц адзначалася вельмі нерытмічная работа сумежнага боку. Польскія службы афармлялі прыкладна трэць транспарту ад сутачнай нормы. Пры гэтым у асобныя гадзіны не працавалі зусім. Пік прыпаў на жнівень, калі чаканне даходзіла да тыдня і больш.-0-